Жыткавічы: арыштаваны рэдактар газэты “Вольныя навіны”

Радыё Свабода У Жыткавічах арыштаваны актывіст Аб''яднанай грамадзянскай партыі, рэдактар малафарматнай незарэгістраванай газеты “Вольныя навіны” Міхаіл Козел.
Напярэдадні Міхаіл паехаў з Турава, дзе жыве й выдае газэту, у райцэнтр па асабістых справах. Там яго й затрымала міліцыя. Актывіста й рэдактара абвінавацілі ў хуліганцтве й абразе дзяржаўных асобаў. Раённы суд пакараў спадар Міхаіла адміністрацыйным арыштам на трое сутак.