Глыбоцкага актывіста затрымалі на паўтары гадзіны

Радыё Свабода Сябра партыі БНФ Яраслава Берніковіча супрацоўнікі міліцыі спынілі, калі ён ехаў па райцэнтры на ўласнай машыне.
Напачатку актывіста спрабавалі абвінаваціць у перавышэньні хуткасьці, аднак гэта не пацьвердзілася. Потым спадару Берніковічу загадалі прайсьці тэст на ўтрыманьне алькаголю ў крыві. Тэст рабілі двойчы, і ў абодвух выпдках ён быў адмоўны. Урэшце актывіста завезьлі ў Глыбоцкі РАУС, дзе пратрымалі больш за гадзіну, пасьля чаго адпусьцілі.

Сваё затрыманьне Яраслаў Берніковіч зьвязвае з заўтрашнім сьвяткаваньнем Дня Волі: ён мяркуе, што міліцыянты мелі намер перашкодзіць ягонаму ад’езду ў Менск, аднак не знайшлі для гэтага падставаў.