Затрыманы актывіст "Моладзі БНФ"

Любоў Лунёва, Менск
Сяржук Карповіч, актывіст Моладзі БНФ, знаходзіцца ў міліцыі Кастрычніцкага раёну Менску. Яго затрымалі на вуліцы людзі ў цывільным.

У міліцыі на Сержука, як і на іншых затрыманых цягам апошніх двух сутак моладзевых актывістаў, склалі пратакол за дробнае хуліганства.