Затрыманы Алег Корбан

Любоў Лунёва, Менск Супрацоўнікі міліцыі Партызанскага раёну Менску затрымалі актывіста незарэгістраванай арганізацыі "Малады фронт" Алега Корбана.
Алег Корбан зьяўляецца падазраваным у крымінальнай справе. Справа заведзеная паводле крымінальнага артыкулу "Ўдзел у незарэгістраванай арганізацыі".

На пачатку лютага Алег Корбан правёў трое сутак у сьледчым ізалятары КДБ.