Беларусь становіцца “краінай-спажыўцом наркотыкаў”

Алег Грузьдзіловіч, Менск Гэта прызнаў віцэ-прэм’ер Аляксандар Касінец падчас выступу на Каардынацыйным савеце ў барацьбе з наркотыкамі ў краінах СНД, які праходзіць у Менску.
“Раней Беларусь была найперш транзытэрам наркотыкаў, але апошнім часам значна павялічылася спажываньне наркотыкаў у самой краіне”, — паведаміў Аляксандар Касінец.

Паводле абвешчаных ім зьвестак, колькасьць наркаманаў у Беларусі штогод расьце болей як на 5%, цяпер іх больш за 12 тысяч. Летась ад наркотыкаў памерлі 140 чалавек.

Паводле афіцыйных зьвестак, у Беларусі ў 2002 годзе было 8,5 тысяч наркаманаў.