АМАП вядзе дэманстрантаў па вуліцы Багдановіча

Радыё Свабода АМАП вывеў удзельнікаў вулічнай акцыі на прыпынак “Опэрны тэатар” на вуліцы Максіма Багдановіча.
Цяпер удзельнікаў акцыі прыкладна 30 чалавек. Частка дэманстрантаў села ў тралейбусы, якія падышлі да прыпынку – міліцыя іх не затрымлівала. Астатніх скіроўваюць у бок вуліцы Машэрава (былая вуліца Варвашэні).