Добруш: са школьнай парты — на турэмныя нары

Радыё Свабода Дзевяціклясьнікам сярэдняй школы №2 Добрушу, якія падчас уроку зьбілі 25-гадовую настаўніцу расейскай мовы й літаратуры, раённы суд вынес абвінаваўчы вырак. Адзін з падлеткаў атрымаў 3 гады 1 месяц пазбаўленьня волі ў папраўчай калёніі, другі — 1 год 1 месяц.
У лістападзе мінулага году абодва дзевяціклясьнікі былі арыштаваныя за хуліганства “з выключным цынізмам”. Цынізм школьнікаў выявіўся ў тым, што на выстаўленую нізкую адзнаку яны пачалі брыдкасловіць, заламалі рукі настаўніцы і ўдарылі яе па нагах.

Дзевяціклясьнікі мелі адмоўныя характарыстыкі са школы. Раней іх асудзілі за крадзеж з адтэрміноўкай пакараньня.