У Горадні ў справе “Маладога фронту” дапытвалі студэнтаў і школьніц

Сяргей Астраўцоў, Горадня У чацьвер увечары супрацоўнікі КДБ дапыталі ў якасьці сьведкі ў справе незарэгістраванага “Маладога фронту” студэнта філялягічнага факультэту Гарадзенскага унівэрсытэту Сяргея Дубіцкага.
Напярэдадні па гэтай жа справе была дапытаная ў якасьці сьведкаў група моладзі, у прыватнасьці, студэнткі Хрысьціна Марчук і Алена Рудзевіч, школьніцы Вольга Смалянчук, Яўгенія Шасьцерыкова, Вольга Галубец.

Сёньня на допыт у міжраённы аддзел КДБ у Ваўкавыску выкліканы грамадзкі актывіст з Мастоў Алесь Зарэмбюк.