Начная Свабода з Аляксеем Знаткевічам 14 сакавіка

Радыё Свабода Кожны будні дзень на хвалях "Свабоды" пасьля 22-й гадзіны -- гутаркі з цікавымі людзьмі ў жывым эфіры, агляды беларускага сеціва, досьледы сур''ёзных праблемаў і кур''ёзных выпадкаў, вулічныя апытаньні, творы беларускіх літаратараў у аўтарскім чытаньні, пераклады з замежнай літаратуры, музыка, кіно, тэатар.
Частка першая:



• Дайджэст навінаў дня.

• Гутарка з акторам Паўлам Харланчуком, якога звольнілі з Нацыянальнага акадэмічнага тэатру імя Горкага пасьля ягонага ўдзелу ў акцыі пратэсту.

• Апытаньне на вуліцах Горадні – якую ролю ў тэатры ці кіно Вы хацелі б сыграць?

• Перадача Аляксандра Памідорава "Гукапіс". Гурт "Мясцовы час"

Частка другая:



• Досьлед – пра людзей, якія з уласнай волі застаюцца бязьдзетнымі.

• Гутарка пра дасьледаваньне экспэртаў ААН пра зьмены ў насельніцтве плянэты (у тым ліку Беларусі), а таксама пра досьвед Эстоніі ў паляпшэньні нараджальнасьці.

• Апытаньне – што самае цяжкае ў выхаваньні дзяцей?

• Беларускі Інтэрнэт у "Начную аБЛОГу" бярэ Севярын Квяткоўскі.

• "Начная чытанка". Урыўкі з раману Чака Паланюка "Байцоўскі клюб" чытае перакладчык твору Сяржук Мядзьведзеў.

Начная аБЛОГа

"Не хачу нараджаць сама, каб не псаваць фігуру"