С.Скрабцу адмовіліся паставіць дазвольны штамп у пашпарце

Уладзімер Глод, Менск Пра гэта кіраўнік дэпутацкай групы “Рэспубліка” Палаты прадстаўнікоў папярэдняга скліканьня даведаўся сёньня ў аддзеле грамадзянства і міграцыі Першамайскага раёну Менску.
Тры тыдні таму Сяргей Скрабец здаў дакумэнты, каб мець магчымасьць выяжджаць за мяжу. Скрабцу паведамілі пра рашэньне вусна і не назвалі прычыны адмовы. На якой падставе прынялі такое рашэньне, будзе сказана ў пісьмовым адказе, які абяцаюць прыслаць днямі.

Тэрмін дазвольнага запісу “для шматразовых выездаў ва ўсе краіны сьвету” ў Сяргея Скрабца скончыўся, калі ён знаходзіўся ў турме, адкуль выйшаў напрыканцы мінулага году.

Гл. таксама

• У Сяргея Скрабца апісалі маёмасьць