Затрымалі палітыка Вячаслава Сіўчыка

Любоў Лунёва, Менск
Супрацоўнікі міліцыі затрымалі апазыцыйнага палітыка Вячаслава Сіўчыка на плошчы Якуба Коласа ў Менску. Міліцыянты патлумачылі Сіўчыку, што ён нібыта падобны на рабаўніка, які знаходзіцца ў вышуку. У 21.30 Вячаслава Сіўчыка адвезьлі ва ўпраўленьне ўнутраных спраў Савецкага раёну Менску.