Радыё Свабода Сёньня некаторых магілёўскіх моладзевых актывістаў выклікалі на допыт у КДБ. Позвы атрымалі непаўналетні Расьціслаў Панкратаў, а таксама паўналетнія Максім Азараў, Антон Усьцімчук, Тацьцяна Буланава й Хрысьціна Шацікава.
Позвы падпісаныя сьледчымі КДБ. У дакумэнтах пазначана, што вышэйпамянёных асобаў выклікаюць у якасьці сьведак, аднак па якой справе яны праходзяць, невядома.
Падрабязнасьці пазьней на сайце і ў вечаровым эфіры Свабоды.
Падрабязнасьці пазьней на сайце і ў вечаровым эфіры Свабоды.