Інфляцыя ў лютым склала 0,8%

Радыё Свабода У Беларусі індэкс спажывецкіх коштаў на тавары і паслугі ў лютым 2007 году склаў 100,8 адсотка да студзеня. За 2 месяцы бягучага году інфляцыя склала 2,6 адсотка. У лютым 2007 году ў параўнаньні зь лютым 2006 году кошты павялічыліся на 7,9 адсотка, паведамляе АФН са спасылкай на Міністэрства статыстыкі й аналізу.
У студзені інфляцыя ў Беларусі склала 1,8 адсотка. Згодна з Асноўнымі кірункамі грашова-крэдытнай палітыкі на 2007 год, яна павінна скласьці 6-8 адсоткаў за год, альбо 0,6 адсотка ў сярэднім за месяц. У 2006 годзе інфляцыя ў Беларусі склала 6,6 адсотка пры прагнозе 7-8 адсоткаў.