Радыё Свабода Аляксандар Лукашэнка падпісаў указ, які прадугледжвае зьмену парадку падаткаабкладаньня прадпрымальнікаў і прадпрыемстваў малога бізнэсу. Паводле прэсавай службы кіраўніка дзяржавы, указ прадугледжвае пашырэньне кола суб’ектаў гаспадараньня, якія маюць права на спрошчаную сыстэму падаткаабкладаньня – цяпер на яго будуць мець права прадпрыемствы, у якіх працуюць ад 15 да 100 чалавек.
Акрамя таго, указам скасоўваецца сыстэма патэнтаў, а таксама авансавыя плацяжы падатку. Замест гэтага ўводзіцца штомесячная сплата падатку, зыходзячы з памеру месячнай выручкі.
Разам з тым, захоўваецца дзеяньне ранейшага указу, паводле якога зь 1 стадзеня 2008 году індывідуальныя прадпрымальнікі могуць наймаць у якасьці работнікаў толькі сваіх сваякоў.
На думку экспэртаў, гэтыя два ўказы – ранейшы і цяперашні , прымушаюць індывідуальных прадпрымальнікаў набываць статус юрыдычных асобаў, што шмат каму зь іх нявыгадна, бо патрабуе афармленьня вялікай колькасьці дакумэнтаў, а таксама пазбаўляе магчымасьці манэўру фінансамі, пераводзячы іх з асабістых у абаротныя і наадварот.