14.50 Удзельнікі мітынгу прадпрымальнікаў прынялі рэзалюцыю

Галіна Абакунчык, Менск Удзельнікі мітынгу прынялі рэзалюцыю, у якой заявілі пра тое, што прэзыдэнцкі ўказ №760 не адпавядае Канстытуцыі, і запатрабавалі адмяніць яго. Прадпрымальнікі гэтаксама выказалі недавер савету ў справе прадпрымальніцкай дзейнасьці пры прэзыдэнце Беларусі.
У рэзалюцыі заяўлены недавер судовай сыстэме Беларусі, а таксама гаворыцца пра пачатак збору подпісаў аб правядзеньні рэфэрэндуму на вывучэньне адпаведнасьці ўказаў прэзыдэнта Канстытуцыі Беларусі. У дакумэнце ўтрымліваецца патрабаваньне аб вызваленьні ўсіх палітвязьняў і заклік да ўладаў выканаць рэкамэндацыі Эўразьвязу.

Пасьля таго, як рэзалюцыя была прынятая, мітынг завяршыўся выступленьнем барда Зьмітра Бартосіка.