13.50 Прадпрымальнікі зьбіраюцца пісаць ліст А.Лукашэнку

Галіна Абакунчык, Менск На мітынгу працягваюць выступаюць прадстаўнікі рэгіёнаў. Прадпрымальніца Лідзія Цітава са Ждановічаў заклікала напісаць ліст Аляксандру Лукашэнку з тым, каб ён сустрэўся з прадпрымальнікамі і патлумачыў ім, чым абгрунтаваны ўказ №760. Удзельнікі мітынгу падтрымалі гэтую прапанову і будуць рыхтаваць адпаведны ліст.
На мітынгу выступіў прадстаўнік грамадзкага аргкамітэту ў справе ўшанаваньня памяці ахвяраў сталінскіх рэпрэсій пісьменьнік Васіль Якавенка. Ён гаварыў пра неабходнасьць аб’яднаньня ўсіх сілаў. “У краіне праблемы ёсьць і ў прадпрымальнікаў, і ў пісьменьнікаў, якіх улады пазбавілі памяшканьня, і ў ахвяраў палітычных рэпрэсій, і ўсім нам трэба аб’ядноўвацца”, сказаў В.Якавенка.