13.00 Выступоўцы прамаўляюць без гукаўзмацняльнай апаратуры

Галіна Абакунчык, Менск Прадпрыемства “Менскэнэрга” адмовілася падключыць гукаўзмацняльную апаратуру, патлумачыўшы гэта тым, што няма дазволу Менгарвыканкаму. Старшыня каардынацыйнай рады сталічных прадпрымальнікаў Аляксандар Макаеў, а потым і прадпрымальнік з Салігорску Анатоль Зьмітровіч выступаюць без гукаўзмацняльнікаў.
Яны гаворыць пра тое, што прадпрымальнікі выступаюць супраць указу прэзыдэнта №760, у выніку дзеяньня пункту 1.1 якога ў наступным годзе каля 300 тысячаў чалавек могуць пазбавіцца працы.

У акцыі бяруць удзел ужо больш за 200 чалавек. Сярод прысутных шмат людзей у цывільным. Яны здымаюць удзельнікаў акцыі на відэакамэры.