Галіна Абакунчык, Менск Вось што заявіў Радыё Свабода лідэр аб’яднаных дэмакратычных сілаў Аляксандар Мілінкевіч:
“Я ведаў, што ўлада запалоханая, але ня ведаў, што настолькі, каб перашкаджаць правесьці мірны мітынг эканамічнага характару”.
Міліцыянты запатрабавалі, каб моладзевыя актывісты згарнулі сьцяг з гербом Менску, аднак тыя адмовіліся гэта зрабіць.
Пакуль ніхто не выступае на мітынгу. Людзі чакаюць, пакуль будзе падключаная гукаўзмацняльная апаратура. На акцыі людзям раздаюць газэту “Выбар” з лістом Аляксандра Мілінкевіча да Аляксандра Лукашэнкі, а таксама газэту ”Новы час”.