<B>Антона Леванеўскага выпусьцілі з пастарунка

Сяргей Астраўцоў, Менск Пратрымаўшы больш за дзьве гадзіны, міліцыянты выпусьцілі Антона Леванеўскага, якому 14 гадоў. Яго затрымалі на гарадзенскім рынку “Паўднёвы” з улёткамі.
Паводле ягонага бацькі, Валерыя Леванеўскага, у Кастрычніцкім РАУС настойліва прасілі, каб ён асабіста прыехаў забраць сына. З гэтага кіраўнік незарэгістраванага страйкаму прадпрымальнікаў робіць выснову, што ў яго самога маглі ўзьнікнуць праблемы ў пастарунку.

Забраў Антона зь міліцыі ягоны хросны бацька Аляксандар Васільеў. Паводле яго, сканфіскаваная ўлётка пачыналася зь віншаваньня жанчынаў з 8 сакавіка. Пратакол міліцыянты ня сталі складаць, а ад тлумачэньняў Антон Леванеўскаі адмовіўся.