Іна Студзінская, Менск Як беларусы ацэньваюць сытуацыю з правамі чалавека ў краіне? Гэтае пытаньне задавала мінакам на вуліцах Менску наша карэспандэнтка.
Дзяўчына: "Не, мяркуючы па многіх фактарах, не выконваюцца".
Спадарыня: "Ну, каб зусім не выконваліся, у нас бы даўно і ўладу зрынулі, і ўсе па судах хадзілі. Але, канечне, ня ў той ступені, у якой хацелася б".
Спадар: "Прынамсі, груба не парушаюцца".
Дзяўчына: "Не, не выконваюцца".
Юнак: "Вучуся, працую. На мой погляд, у нас усё добра”.
Спадар: "Не. Мы сядзелі год таму ў Жодзіне за гэтыя справы, таму гэта ўсё адчулі на сваёй скуры".
Спадар: "Правы чалавека ў Беларусі выконваюцца. Можа, ня ў поўнай ступені, але выконваюцца".
Юнак: "Гэта цяжкае пытаньне. Па Беларускаму тэлебачаньню заўсёды кажуць, што выконваюцца, але ў поўнай ступені – не".
Спадар: "Абсалютна не выконваюцца. Прынамсі, мы толькі што пра гэта вялі размову: пра Мілінкевіча, Казуліна, Лукашэнку. Ніякага сумленнага выкананьня няма. Улада абсалютна таталітарная і дыктатарская".
Спадар: "Не выконваюцца правы чалавека. Усё фармальна, толькі на паперы. А ёсьць маса выпадкаў, калі нейкае бязьмежжа адбываецца".
Юнак: "Канечне, выконваюцца, як і павінна быць. У нашай краіне нават лепей, чым у іншых".
Спадар: "Выконваюцца, але ня ўсе. Дэмакратыя ў Беларусі даволі несур''ёзная. Узяць тэлебачаньне, па якім круцяць толькі аднаго нашага лідэра, астатнім эфірнага часу не даюць".
Дзяўчына: "Студэнтам вельмі цяжка. Іх правы не выконваюцца".
Спадар: "Заціскаюць некаторыя сацыяльныя групы, да прыкладу, прадпрымальнікаў. Затое пэнсіянэраў добра фінансуюць".
Спадар: "Хутчэй выконваюцца, чым не".
Юнак: "Я гэтым ніколі не цікавіўся. Мяне гэта не тычыцца".
Спадар: "Гледзячы якія. Палітычныя падразаюць".
Спадарыня: “Я думаю, некаторыя правы чалавека выконваюцца. Мы ж імкнемся да дэмакратычнага цывілізаванага сьвету. Відаць, ААН сочыць за тым, каб выконваліся".
Спадар: "Усё залежыць ад канкрэтнай арганізацыі. Дзесьці выконваюцца даволі добра, дзесьці не на вельмі добрым узроўні".
Дзяўчына: "Я думаю, не выконваюцца. Людзі мірныя ў турмах сядзяць, Казулін, да прыкладу".
Спадар: "Я думаю, усё залежыць ад сытуацыі і стаўленьня да цябе вышэйшага начальства".
Карэспандэнтка: "А вы асабіста сутыкаліся з праблемамі?"
Спадар: "Неаднаразова. Я працую ў сфэры гандлю і вучуся ў БНТУ. Пастаянна сутыкаюся з гэтым".
Спадар: "Знаёмы ў мяне адзін быў, якога хацелі пасадзіць. Але не было доказаў. Яго ні за што паўтара гады трымалі ў турме, потым апраўдалі.Я думаю, не выконваюцца".
Дзяўчына: "Я думаю, не".
Спадар: "Як і ў любой іншай краіне. У некаторых выпадках выконваюцца, дзесьці не выконваюцца, але пра гэта праўды ніхто ніколі ня скажа".