Паводле БелаПАН Прэзыдэнт Украіны Віктар Юшчанка заявіў на прэсавай канфэрэнцыі ў Чарнаўцах, што зьбіраецца запрасіць кіраўнікоў Беларусі, Польшчы, Румыніі і Славаччыны на саміт ў справе трансмежнага супрацоўніцтва ў Луцку.
Юшчанка зьбіраецца склікаць канфэрэнцыю ў Луцку ў пачатку траўня. Спадар Юшчанка заявіў, што праз тыдзень ва Ўкраіну прыедзе Аляксандар Лукашэнка. Раней украінскі прэзыдэнт даручыў ураду падрыхтаваць перамовы з беларускім кіраўніком і прадставіць яму праект дырэктывы на афіцыйныя перамовы да 12 сакавіка.