Беларуска-латвійская мастацкая выстава адкрылася ў Магілёве

Радыё Свабода У Магілёве консул Латвіі Валеры Зубко ўзяў удзел у прэзэнтацыі беларуска-латвійскага мастацкага праекту “Латышы на Віцебшчыне”.
У межах гэтага праекту адкрылася выстава “Клейна”. Яна – плён супрацоўніцтва Даўгаўпілскай асацыяцыі мастакоў ды віцебскага артпраекту “Пантон”. Арганізацыю і правядзеньне выставы падтрымала амбасада Латвіі.

У прэзэнтаванай выставе 59 работ беларускіх і латыскіх мастакоў. Раней яе паказалі ў Менску, Віцебску, Бабруйску ды Гомелі. Пасьля Магілёва пакажуць у Даўгапілсе.