А.Лукашэнка: Ад расейскага крэдыту мы не адмаўляемся

Радыё Свабода Беларусь не адмовіцца ад расейскага крэдыту ў 1,5 мільярда даляраў ЗША, заявіў Аляксандар Лукашэнка.
"Гэты крэдыт дазволіць не дапусьціць дэстабілізацыі эканомікі надалей", - цытуе БелаПАН кіраўніка Беларусі.

А.Лукашэнка патлумачыў, што Беларусь зьвярнулася да Расеі з просьбай пра крэдыт, калі "мы дайшлі да канфлікту па нафтагазавым пытаньням".