Моладзь заклікае адмовіцца ад “радыёкропкі”

Любоў Лунёва, Менск Актывісты моладзевага дэмакратычнага руху заклікаюць грамадзянаў прыйсьці 15-га сакавіка ў радыёвузлы сваіх гарадоў, каб адмовіцца ад праваднога радыёвяшчаньня – “радыёкропкі”. Такім чынам моладзь прапануе прадэманстраваць сваё стаўленьне да дзяржаўнай прапаганды.
Плата за “радыёкропку” аўтаматычна дадаецца ў рахунак за камунальныя паслугі. ЖЭСы адмаўляюцца скасоўваюць дамовы на карыстаньне “радыёкропкамі”, спасылаючыся на тое, што для гэтага патрэбен дазвол гарадзкога радыёвузла.

Флэш-моб будзе адбывацца цягам дня.