Лічба дня: 3,3 малых і сярэдніх прадпрыемстваў на тысячу чалавек

Радыё Свабода Такі паказчык па Беларусі агучыў нядаўна на навуковай канфэрэнцыі намесьнік старшыні Канфэдэрацыі прамыславікоў і прадпрымальнікаў Уладзімер Каракін.
Ён адзначыў, што такая колькасьць малых і сярэдніх прадпрыемстваў – надзвычай нізкая ў параўнаньні зь іншымі краінамі, для прыкладу – ва Ўкраіне на тысячу чалавек насельніцтва маецца 5 малых і сярэдніх прадпрыемстваў, у Расеі – 6, у Польшчы – 22, у заходніх краінах Эўразьвязу – 22, у ЗША – 74 малых і сярэдніх прадпрыемстваў на тысячу чалавек насельніцтва.