Прадпрымальнікі ствараюць новае грамадзкае аб’яднаньне

Радыё Свабода У Менску праходзіць устаноўчая канфэрэнцыя кампаніі "За свабоднае развіцьцё прадпрымальніцтва".
У канфэрэнцыі бяруць удзел каля 100 актывістаў прадпрымальніцкага руху. Таксама чакаецца ўдзел лідэраў апазыцыйных партый і выступленне экс-кандыдата ў прэзыдэнты Беларусі Аляксандра Мілінкевіча. Як паведаміў БелаПАН сябра палітрады Аб''яднанай грамадзянскай партыі, каардынатар кампаніі Віктар Гарбачоў, канфэрэнцыя павінна завяршыць распачатае летам 2006 года стварэньне новага грамадскага аб''яднаньня.