Кіраўнік Беларусі наведвае Аб’яднаныя Арабскія Эміраты

Радыё Свабода,Менск Кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння правядзе перамовы з вышэйшым кіраўніцтвам Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў. Ён сустрэнецца з прэзыдэнтам ААЭ, правіцелем Абу-Дабі шэйхам Халіфой бін - Заідам. Плянуецца абмеркаваць пытаньні пашырэньня беларуска-эмірацкага супрацоўніцтва найперш у галіне гандлю і інвэстыцый.
ААЭ ёсьць пэрспэктыўнай пляцоўкай для рээкспарту беларускай прадукцыі ў краіны Пэрсыдзкай затокі. Гэта дзяржава мае значныя інвэстыцыйныя рэсурсы, якія могуць быць прыцягнуты ў беларускую эканоміку.