Калі Беларусь атрымае расейскі крэдыт?

Радыё Свабода Міністар фінансаў Беларусі Мікалай Корбут сумняецца ў тым, што атрыманьне расейскага крэдыту ў 1,5 мільярда даляраў магчымае ў першым паўгодзьдзі 2007 году. Ён тлумачыць гэта складанасьцямі ўнутрыдзяржаўнай працэдуры выдачы крэдыту ў Расеі.
Камэнтуючы на прэсавай канфэрэнцыі ў Менску значную суму крэдыту, спадар Корбут патлумачыў, што памер у 1,5 мільярда даляраў абумоўлены двухразовым падвышэньнем кошту на расейскі газ для Беларусі, паведамляе Інтэрфакс.