У Менску апаганены помнік брэмэнскім габрэям – ахвярам Галакосту

Радыё Свабода Кіраўнік зарэгістраванай у ЗША Ўсясьветнай асацыяцыі беларускіх габрэяў Якаў Гутман паведаміў БелаПАН, што невядомыя абламалі прыкладна адну чвэрць замацаванай на граніце мэталёвай шыльдачкі з тэкстам.
Гутман назваў акт вандалізму як “своеасаблівае прывітаньне ад мясцовых антысэмітаў да 65-х угодкаў трагедыі Менскага гета”, якое будзе адзначацца 2 сакавіка.

Помнік габрэям, якія былі дэпартаваныя з Брэмэну, Гамбургу і Дзюсэльдорфу ў гады другой усясьветнай вайны і загінулі ў Менску і яго навакольлях, знаходзіцца на тэрыторыі старых габрэйскіх могілак на скрыжаваньні вуліцаў Сухой і Калектарнай.