Менск і Масква ўзгадняюць дзеяньні

Радыё Свабода Міністар замежных спраў Беларусі Сяргей Мартынаў сёньня сустрэнецца ў Маскве з кіраўніком расейскага зьнешнепалітычнага ведамства Сяргеем Лаўровым.
Паводле афіцыйных крыніцаў, сустрэча пройдзе "у рамках праграмы ўзгодненых дзеяньняў у галіне зьнешняй палітыкі краін-удзельніц саюзнай дамовы".