Радыё Свабода У інтэрнэце зьявіўся ангельскі пераклад фільма вядомага беларускага рэжысэра Юр’я Хашчавацкага “Плошча”.
Фільм распавядае пра падзеі ў Менску ў сакавіку 2006 года, калі ў краіне адбыліся масавыя акцыі пратэсту супраць фальсыфікацыі вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў. Спампаваць фільм можна на сайце http://ploshcha.wolnabialorus.org/.