У Пінску размалявалі помнік Леніну

Радыё Свабода Як паведамляе Эўрапейскае радыё для Беларусі, невядомыя пакінулі на пастамэнце помніку Леніну ў Пінску белыя надпісы на ангельскай мове.
Падзея адбылася ў выходны дзень, таму роспіс на пастаменце застаўся некранутым да панядзелка. Высьветлілася, што супрацоўнікі ідэалягічнага аддзелу гарвыканкаму аб здарэньні нічога ня ведаюць.

Жыхары Пінску глядзелі на размаляванага Леніна з усьмешкай. «Гэта намёк на тое, што ўжо даўно прыйшоў час прыбраць помнік з галоўнай плошчы гораду”, — сказаў мінак Аляксандр Сцепановіч.