С.Гайдукевіч сустрэнецца са спэцдакладчыкам ПАРЭ Андрэа Рыгоні

Паводле БелаПАН Спэцыяльны прадстаўнік МЗС Беларусі Сяргей Гайдукевіч бліжэйшым часам плянуе наведаць Рым і Страсбург.
"У Рыме заплянаваныя сустрэчы на добрым, высокім узроўні", — паведаміў С.Гайдукевіч. Ён дадаў, што адбудзецца сустрэча з спэцдакладчыкам па Беларусі Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы Андрэа Рыгоні.

"Я буду ўзгадняць сустрэчы зь іншымі эўрапейскімі калегамі, у прыватнасьці са старшынём ПАРЭ Рэнэ ван дэр Ліндэнам", — заявіў С.Гайдукевіч. У часе візыту ён плянуе абмеркаваць "тыя пытаньні, які ўзьнятыя ЭЗ і па якіх беларускі бок гатовы даваць нейкія адказы". Палітык адзначыў, што ад Беларусі ёсьць канкрэтныя прапановы, але адмовіўся іх агучыць.