Магілёў: міжнародны Дзень роднай мовы

Радыё Свабода Магілёўская гарадзкая суполка ТБМ напярэдадні міжнароднага Дня роднай мовы даслала лісты падзякі тым дзяржаўным арганізацыям, якія выкарыстоўваюць беларускую мову ў сваёй працы.
Лісты былі адрасаваныя аддзяленьню Беларускай чыгункі, гарадзкому тралейбуснаму ды аўтобуснаму паркам, а таксама Ўправе адукацыі й культуры Магілёўскага гарвыканкаму.