У Беларусі пачалася эпідэмія грыпу

Радыё Свабода Эпідэмія грыпу аб’яўлена сёньня ў двух гарадах Беларусі – Маладэчне і Гомелі. Пра гэта паведаміў "Интерфаксу" галоўны эпідэміёляг міністэрства аховы здароўя Анатоль Кажамякін.
Паводле яго, “у Маладэчне і Гомелі эпідэміёлягі аб’явілі пра эпідэмію грыпу і ВРЗ. У гэтых гарадах за апошнія трое сутак было зафіксавана перавышэньне эпідэміялягічнай мяжы па групе гэтых захворваньняў.

Паводле А.Кажамякіна, сярод хворых -- 53 працэнты дарослых і 47 працэнтаў дзяцей. Чакаецца, што на гэтым тыдні “да эпідэміялягічнага працэсу могуць падключыцца новыя гарады, у тым ліку і Менск”, сказаў галоўны эпідэміёляг міністэрства аховы здароўя Анатоль Кажамякін.