Справу Зьмітра Хведарука перадалі ў пракуратуру

Радыё Свабода Актывіст “Маладога фронту” Зьміцер Хведарук, які разам з Алегам Корбанам зьяўляецца фігурантам заведзенай 4 лютага крымінальнай справы за дзейнасьць ад імя незарэгістраванай арганізацыі, атрымаў афіцыйнае паведамленьне пра тое, што справа была перададзеная ў пракуратуру.
Прэсавая служба “Маладога фронту” паведамляе, што пастанова падпісана капітанам КДБ Дзьмітрыем Сьвістуном.

Гл. таксама • Корбана і Хведарука выпусьцілі з "амэрыканкі"