У Гомелі затрымалі актывіста АГП Дзяніса Дзянісава

Радыё Свабода
У Гомелі на чыгуначным вакзале затрымалі актывіста Аб''яднанай грамадзянскай партыі Дзяніса Дзянісава. Сьледчы паведаміў Дзянісаву, што яго адвязуць у Віцебск, каб дапытаць у крымінальнай справе артыкул 342 Крымінальна-працэсуальнага кодэксу -- арганізацыя групавых дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак.

Крымінальная справа была распачатая пасьля таго, як летась у Віцебску на вуліцах зьявіліся нацыянальныя бел-чырвона белыя сьцягі і сьцягі Эўразьвязу, а яшчэ адзін бел-чырвона-белы сьцяг вывесілі на тэлемачце.