Аляксей Дзікавіцкі, Варшава Камісія ў замежных справах польскага Сэйму ўхваліла зварот да беларускіх ўладаў, у якім ад Менску патрабуецца неадкладна вызваліць палітычных вязьняў, у тым ліку і Аляксандра Казуліна. Зрабіць гэта прасіла жонка экс-кандыдата ў прэзыдэнты Ірына Казуліна. Гаворыць сябра камісіі, старшыня парлямэнцкай групы саліарнасьці зь Беларусьсю Робэрт Тышкевіч.
Тышкевіч: “На маю думку, мы павінны працаваць у двух кірунках. З аднаго боку – ціснуць на беларускія ўлады, каб яны выканалі патрабаваньні Эўразьвязу, у тым ліку і неадкладна вызвалілі палітвязьняў. А з другога боку падтрымліваць дэмакратычную апазыцыю”.
Прыкладна праз тыдзень, падобную ўхвалу мае намер прыняць і польскі Сэнат.
Прыкладна праз тыдзень, падобную ўхвалу мае намер прыняць і польскі Сэнат.