Беларусь пабудуе атамную электрастанцыю за чатыры гады

Радыё Свабода Беларусь плянуе скараціць тэрмін будаўніцтва атамнай электрастанцыі да чатырох гадоў.
Пра гэта заявіў прэм’ер-міністар Беларусі Сяргей Сідорскі на сустрэчы з кіраўніком Эўразійскага банку разьвіцьця Ігарам Фінагенавым. Раней праект будаўніцтва плянавалася ажыцьцявіць за 9 гадоў. Цяпер ён будзе рэалізаваны ў паскораным тэмпе. Эўразійскі банк разьвіцьця можа таксама ўзяць удзел у фінансаваньні разьвіцьця атамнай энэргетыкі ў Беларусі.