Віталь Цыганкоў, Прага Як зьмяніліся геапалітычныя пазыцыі Беларусі ў выніку нафтагазавай вайны з Крамлём? Наколькі беззваротныя тыя прапагандысцкія і эканамічныя крокі, якія зрабілі Масква і Менск падчас гэтага канфлікту? Ці сапраўды Аляксандар Лукашэнка абірае мадэль самаізаляцыі (ні з Захадам, ні з Усходам) і што гэта прынясе беларускаму грамадзтву? Гэтыя ды іншыя пытаньні абмяркуюць у Праскім акцэнце -- з Вашынгтону расейскі палітоляг, вядучы навуковы супрацоўнік Інстытуту сыстэмнага аналізу РАН Андрэй П''янткоўскі, з Кіеву – палітоляг, вядучы навуковы супрацоўнік Інстытуту палітычных і этнанацыянальных дасьледаваньняў НАН Украіны Аляксандр Дзергачоў, і з Менску рэдактар аналітычнага бюлетэню кампаніі БелаПАН Аляксандр Класкоўскі
Цыганкоў: "Але, відаць ня ўсім стала ясна. І Зюганаў і Праханаў, якія наведалі Менск, і некаторыя дэпутаты ў Думе – яны відавочна на баку Лукашэнкі".
П’янткоўскі: "... Вы мяне апярэджваеце. Усё, што я сказаў, найперш тычыцца Пуціна, які распазнаў Лукашэнку даволі хутка. Але ў Крамлі – я гэта ведаю -- усё яшчэ хапае людзей, якія вераць у магчымасьць цяпер ужо зьвяржэньня Лукашэнкі, каб з дапамогай нейкага іншага, больш вернага лідэра зацягнуць Беларусь у Расею.
Лукашэнка трывала запісаны ў стан асабістых ворагаў Пуціна. Ён гэта разумее і тут яму нічога ня сьвеціць
І дадам яшчэ асабісты аспэкт. Мы бачым, якую вялікую ролю ў палітыцы Расеі адыгрываюць комплексы і эмоцыі першай асобы. Паглядзіце, што робіцца з небаракам Хадаркоўскім, палітыка з Грузіяй вызначалася стаўленьнем Пуціна да Саакашвілі. Лукашэнка трывала запісаны ў стан асабістых ворагаў Пуціна. Ён гэта разумее і тут яму нічога ня сьвеціць. Адсюль яго натуральны крок. І я заўсёды прадказваў, што калі гэта гульня ў інтэграцыю скончыцца, ён будзе разыгрываць і нацыянальную і заходнюю карту. Ён гандлюецца, і пакуль ва ўзаемаадносінах з Захадам для яго самая выгадная пазыцыя – ніякіх саступак па ўнутрыпалітычных пытаньнях”.
Цыганкоў: “Як з Кіева бачыцца барацьба Крамля і афіцыйнага Менску? Некаторыя беларускія палітыкі, напрыклад, Зянон Пазьняк, выказваюць меркаваньні, што ўсё гэта гульня і хутка бакі вернуцца да інтэграцыі. “Інтэграцыя” працягваецца. І будзе працягвацца. Гэта толькі эўфімізм імпэрскай палітыкі. Тут не мяняецца нічога,” – піша Пазьняк. На вашую думку, наколькі незваротныя крокі, якія зрабілі Беларусь і Расея?”
Зараз я думаю, Лукашэнка ня мае стратэгічных пэрспэктыў. Лукашэнка вымушаны рэагаваць на новыя крокі Расеі і абараняцца, каб не было зроблена нейкая апэрацыя па раскрутцы нейкага новага прамаскоўскага лідэра ў Беларусі. А пагроза з боку Расеі замены Лукашэнкі – яна больш істотная. Я пагаджуся з спадаром П’янткоўскім, што тут ёсьць і асабісты матыў паміж Лукашэнкам і Пуціным.
чытайце ўвесь тэкст перадачы