Усіх затрыманых удзельнікаў акцыі адпусьцілі на волю<b/>

Любоў Лунёва, Менск Франак Вячорка і яшчэ пяцёра актывістаў “Моладзі БНФ”, якія былі затрыманы на плошчы Якуба Коласа, адпушчаны з міліцэйскага пастарунку. Хлопцаў зьнялі для відэатэкі Савецкага райаддзелу міліцыі і ўзялі адбіткі пальцаў.
З Цэнтральнага РУУС на волю адпушчаны затрыманыя актывісты “Маладога фронту” – Барыс Гарэцкі і яшчэ чацьвёра ягоных паплечнікаў. Усе затрыманыя падчас сьвяткаваньня Дня Валянціна знаходзяцца на волі.