Любоў Лунёва, Менск Супрацоўнікі міліцыі Савецкага раёну Менску затрымалі на плошчы Якуба Коласа шасьцёх актывістаў “Моладзі БНФ”, сярод якіх Франак Вячорка і Андрэй Ігнатовіч.
Андрэй Ігнатовіч быў апрануты ў касьцюм вялікага сэрца. Да яго падбеглі міліцыянты, забралі пашпарт, а таксама сэрца, зробленае з фанэры.
Андрэя разам з ягоным паплечнікам пасадзілі ў міліцэйскі “варанок”.
Крыху пазьней міліцыянты затрымалі Франака Вячорку і двух ягоных паплечнікаў у падземным пераходзе, калі тыя раздавалі мінакам “валянцінкі”. Міліцыянты патлумачылі, што будуць трымаць юнакоў у аддзеле міліцыі нібыта для высьвятленьня іхніх асобаў.