Берасьце: апаганілі помнік ахвярам габрэйскага гета

Радыё Свабода У Берасьці чарговы раз апаганены помнік на месцы берасьцейскага габрэйскага гета. У час Другой усясьветнай вайны гета было зьнішчанае нацыстамі.
Гэтым разам невядомыя асобы падпалілі кветкі, у выніку чаго быў апалены і сам помнік, што знаходзіцца на рагу вуліцаў Дзяржынскага і Куйбышава.

Як паведаміў кіраўнік берасьцейскай гарадзкой габрэйскай арганізацыі “Бріск” Барыс Брук, у гарвыканкам даслалі ліст з патрабаваньнем знайсьці й пакараць вінаватых.

Помнік ахвярам гета ў Берасьці церпіць ад вандалаў не ўпершыню, аднак знайсьці вінаватых звычайна не атрымліваецца.