Суд апраўдаў актывістку “Моладзі БНФ” Насту Александровіч

Любоў Лунёва, Менск Суд Фрунзенскага раёну Менску сёньня апраўдаў актывістку “Моладзі БНФ” Насту Александровіч.
Дзяўчыну затрымалі супрацоўнікі КДБ 12 студзеня, напярэдадні мясцовых выбараў, і адвезьлі ў міліцыю Фрунзенскага раёну. Насту зьвінавацілі ў дробным хуліганстве і трое сутак пратрымалі ў турме на Акрэсьціна.

16 студзеня суд перанёс разгляд справы на 9 лютага, і сёньня суд пастанавіў спыніць адміністрацыйную справу на моладзевую актывістку.

Гл. таксама:

Алесь Каліта асуджаны на 7 сутак, Андрэй Дзьмітрыеў – на 3