Арышты на Менскім маторным заводзе

Алег Грузьдзіловіч, Менск “Каля дзесяці працаўнікоў Менскага маторнага заводу арыштаваныя паводле дзьвюх крымінальных справаў”, — прызнаў начальнік гарадзкой міліцыі Менску Анатоль Куляшоў у размове з журналістам Інтэрфаксу.
У прэсавай службе гарадзкой міліцыі паведамілі, што арыштаваных падазраюць у крадзяжы “матэрыяльных каштоўнасьцяў”. Прозьвішчаў і пасадаў арыштаваных міліцыянты не паведамляюць.

На Менскім маторным заводзе зьвестак пра арышты не камэнтуюць. Зь іншых крыніцаў стала вядома, што сярод арыштаваных ёсьць ахоўнікі прадпрыемства.