Лічба дня: 1228 подпісаў салігорцаў за беларускую мову

Радыё Свабода 1228 жыхароў Салігорску паставілі свае подпісы за беларусізацыю грамадзкага транспарту. Акцыю наладзіла Салігорская суполка Маладога Фронту.
Маладафронтаўцы плянуюць таксама накіроўваць звароты з патрабаваньнямі пашырэньня выкарыстаньня беларускай мовы ў прыватныя і дзяржаўныя прадпрыемствы, фірмы і арганізацыі гораду.