Ван дэр Ліндэн: “Я не адрынаю супрацоўніцтва з Менскам”

Радыё Свабода, Прага Старшыня Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы Рэнэ Ван дэр Ліндэн выказаў умову, пры выкананьні якой магчымы дыялёг эўрапейскіх інстытутаў і афіцыйнага Менску.
Ван дэр Ліндэн: “На мой погляд, першы крок павінен палягаць ў тым, каб Лукашэнка дазволіў міжнародным экспэртам прыехаць у Беларусь высьветліць, ці ёсьць палітычныя зьняволеныя. Мы лічым, што яны ёсьць, афіцыйны Менск -- што няма. Гэта будуць аб''ектыўныя экспэрты, у нас для гэтага ёсьць вельмі добрыя мэханізмы. Гэта дапамагло б абодвум бакам зрабіць першыя крокі і пасьля гэтага аднавіць дыялёг”.

На пытаньне Свабоды, ці можа пасьля гэтага распачацца супрацоўніцтва Эўропы з Лукашэнкам, Ван дэр Ліндэн адказаў:

Ван дэр Ліндэн: “Я не адрынаю супрацоўніцтва з урадам, наадварот, -- калі яны гатовыя ісьці ў правільным накірунку”.