“Новая зямля” Якуба Коласа выйшла на ўкраінскай мове

Іна Студзінская, Менск Адбылася прэзэнтацыя выданьня “Новай зямлі” Якуба Коласа на ўкраінскай мове. Пераклад -- Валера Стралка. Кніга выдадзеная ў выдавецтве “Украінскі пісьменьнік” за кошт дзяржаўнага бюджэту Ўкраіны. Наклад 5 тысячаў асобнікаў.
Прадмову да кнігі напісаў паэт і грамадзкі дзеяч Анатоль Вярцінскі. Прэзэнтацыя адбылася ў рамках Менскай міжнароднай кніжнай выставы.

Падрабязнасьці – пазьней на сайце і ў вечаровым эфіры.