Уводзяцца дыфэрэнцыйныя тарыфы на электраэнэргію

Радыё Свабода Беларускі ўрад увёў дыфэрэнцыйныя паводле часавых пэрыядаў тарыфы на электрычную энэргію для насельніцтва. Каб вызначыць кошт на электраэнергію, суткі падзялілі на зоны мінімальных і максымальных нагрузак.
Напрыклад, 1 кілават-гадзіна таннай электраэнергіі будзе каштаваць каля 75 рублёў, а дарагая — больш за 220, амаль утрая даражэй. Таннейшым электрычнасць будзе па выхадных і святах. Танна электраэнэргія будзе каштаваць са студзеня па сакавік і з кастрычніка па сьнежань з 11 да 17 гадзіны і з 20 па 8 гадзіну. Вышэйшымі будуць кошты з красавіка па верасень з 8 да 11 і з 19 па 22 гадзіну, паведамляе БЕЛТА.

Удзень і ўначы, а таксама ў выходныя і сьвяты тарыфы будуць зьніжаныя ў паўтара разы ў параўнаньні з цяперашнімі. Каб плаціць за электрычнасць па новых правілах, давядзецца купіць за свой кошт электронны шматтарыфны лічыльнік. Ён каштуе ад 50 да 70 даляраў.