Лічба дня: за студзень беларускія банкі прадалі 84 кіляграмы золата

Радыё Свабода 5110 залатых мерных зьліткаў агульнай вагою 84 кіляграмы было прададзена грамадзянам Беларусі за студзень гэтага году.
У Нацбанку паведамілі, што найбольшай папулярнасьцю карыстаюцца залатыя зьліткі па 5 грамаў. Зьліткаў срэбра было прададзена на 47 кіляграмаў, плаціны – на 1 кіляграм. Насельніцтва скупляе золата, плаціну і іншыя каштоўныя мэталы ў якасьці сродку захаваньня ашчаджэньняў.

Нацбанк і камэрцыйныя банкі прадаюць каштоўныя мэталы насельніцтву з 2001 году, за гэты час было рэалізавана каля дзьвюх тон золата.